ПЕРШАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА.
выхаванцы ад 2 до 3 гадоў
Мэта: фарміраванне лексічнага, граматычнага, фанетычнага ўзроўняў сістэмы мовы, назапашванне камунікатыўных уменняў у розных відах дзейнасці.
Задачы:
- развіваць: навыкі зносін з дапамогай слова; пачаткі маналагічнага маўлення;
- фарміраваць: уменні ўважліва слухаць і разумець указанні дарослага, выконваць нескладаныя даручэнні; разумець маўленне дарослых, звернутае да ўсіх дзяцей, удзельнічаць у дыялогу з дарослым і дзецьмі, карыстацца словамі для выказвання сваіх жаданняў, просьб, для наладжвання кантактаў з людзьмі, якія яго акружаюць; пасіўны і актыўны слоўнік дзіцяці, навыкі звязнага, граматычна правільнага дыялагічнага і маналагічнага маўлення; навыкі правільнага вымаўлення гукаў і інтанацыйнай выразнасці маўлення; уменне ўспрымаць і ўзнаўляць элементы (гукаперайманні, асобныя словы) простых твораў;
- выхоўваць: патрэбнасць у зносінах і ўзаемадзеянні з навакольнымі людзьмі, пазітыўнае стаўленне да сябе, цікавасць і ўвагу да блізкіх людзей.
ДРУГАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА.
выхаванцы ад 3 да 4 гадоў
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, развіццё разумення беларускай мовы і станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.
Задачы:
- развіваць: разуменне беларускага маўлення, першапачатковыя навыкі зносін на беларускай мове;
- фарміраваць: уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне; навыкі ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове;
- выхоўваць асновы нацыянальнага светапогляду.
СЯРЭДНЯЯ ГРУПА.
выхаванцы ад 4 да 5 гадоў
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй; станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.
Задачы:
- развіваць: элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;
- фарміраваць: уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне; навыкі ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове;
- выхоўваць: асновы нацыянальнага светапогляду.
СТАРЭЙШАЯ ГРУПА.
выхаванцы ад 5 да 6 гадоў
Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.
Задачы:
- развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, моўных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі маўленчага самакантролю;
- фарміраваць: зносіны і сродкі зносін на беларускай мове, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні дарослага, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове;
- выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы.
Выхаванцы ад 6 да 7 гадоў
Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.
Задачы:
- развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, навыкі маўленчага самакантролю;
- фарміраваць: зносіны на беларускай мове, уменне звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні педагагічнага работніка, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей на беларускай мове;
- выхоўваць станоўчыя каштоўнасныя адносіны дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы.
Литература:
1.Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. –Минск : НИО, 2022. – 380 с.
свернуть